Міжзе́мнае мо́ра — міжмацерыковае мора, што па паходжанні з’яўляецца глыбакаводнай псеўдаабісальнай унутрышэльфавай дэпрэсіяйАндрияшев А. П. (1979): О некоторых вопросах вертикальной зональности морской донной фауны. В кн.: Биологические ресурсы Мирового океана. М.: Наука. С. 117—138.Парин Н. В. (1988): М.: Наука. 272 с., злучанай на захадзе з Атлантычным акіянам праз Гібралтарскі праліў.

Міжземнае мора амаль цалкам замкнёнае сушай: на ўсходзе — Левантам у Заходняй Азіі, на поўначы — Анатоліяй у Заходняй Азіі і Паўднёвай Еўропай, на поўдні — Паўночнай Афрыкай, а на захадзе — амаль цалкам іспанска-мараканскімі землямі. Мора займае плошчу каля , што складае 0,7 % паверхні сусветнага акіяна, але ягоная злучэнне з Атлантыкай праз Гібралтарскі праліў — вузкі праліў, які злучае акіян з морам і аддзяляе Пірэнейскі паўвостраў у Еўропе ад Марока ў Паўночна-Заходняй Афрыкі — складае ўсяго 14 км у шырыню. Мора лічыцца часткай Атлантычнага акіяна, хоць яго часцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём.

Геалагічныя даныя сведчаць, што каля 5,9 мільёна гадоў таму Міжземнае мора было адрэзана ад Атлантыкі і часткова або цалкам высахла на працягу прыкладна падчас Месінскага крызісу салёнасці, перш чым зноў напоўніцца вадой у выніку Занклскай паводкі каля 5,3 мільёна гадоў таму.

Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню 1500 м, а самая глыбокая зафіксаваная кропка складае 5109 ± 1 м ва ўпадзіне Каліпса ў Іанічным моры. Мора размясцілася паміж 30° і 46° пн. ш. і 6° з. д. і 36° у. д.. Працягласць мора з захаду на ўсход, ад Гібралтарскага праліва да Іскендэрунскага заліва на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Турцыі, складае каля 4000 кіламетраў. Працягласць з поўначы на поўдзень значна вар’іруецца ў залежнасці ад розных берагавых ліній і таго, ці ўлічваюцца толькі прамыя маршруты. З улікам змяненняў па даўгаце, найкарацейшы суднаходны шлях паміж шматнацыянальным Трыесцкім залівам і лівійскім узбярэжжам заліва Сідра складае каля 1900 кіламетраў. Тэмпература вады мяккая зімой і цёплая летам, што вылучыла Міжземнамор’е ў асобны міжземнаморскі тып клімату, паколькі пры знаходжанні ў субтрапічнай пояснасці большасць ападкаў выпадае ў халодныя месяцы. Ягоныя паўднёвыя і ўсходнія ўзбярэжжы мяжуюць з гарачымі пустынямі, але непасрэдна ўзбярэжжа з усіх бакоў Міжземнага мора, як правіла, адчувае моцны змякчальны ўплыў мора.

Гісторыя Міжземнамор’я мае вырашальнае значэнне для разумення паходжання і развіцця многіх сучасных грамадстваў, а дзякуючы свайму значэнню рэгіён стаў калыскай цывілізацый. Мора было важным шляхам для купцоў і падарожнікаў старажытнасці, спрыяючы гандлю і культурнаму абмену паміж міжземнаморскіх народамі. Рымская імперыя на працягу стагоддзяў захоўвала марскую гегемонію над морам і з’яўляецца адзінай дзяржавай у гісторыі, якая калі-небудзь кантралявала ўсё яго ўзбярэжжа.

Сучасныя краіны, абмываемыя Міжземным морам і ягонымі ўскраіннымі морамі, у парадку па гадзіннікавай стрэлцы: Іспанія, Францыя, Манака, Італія, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Албанія, Грэцыя, Турцыя, Сірыя, Ліван, Ізраіль, Егіпет, Лівія, Туніс, Алжыр і Марока; Кіпр і Мальта з’яўляюцца астраўнымі дзяржавамі ў моры. Акрамя таго, паўпрызнаныя Паўночны Кіпр і Сектар Газа (Палесціна) і дзве заморскія тэрыторыторыі Вялікабрытаніі (Акратыры і Дэкелія і Гібралтар) таксама маюць берагавыя лініі ўздоўж Міжземнага мора. Вадазборны басейн ахоплівае вялікую колькасць іншых краін, прычым Ніл з’яўляецца найдаўжэйшай ракой, якая ўпадае ў Міжземнае мора. Міжземнае мора змяшчае вялізную колькасць астравоў, некаторыя з іх вулканічнага паходжання. Два найбуйнейшыя астравы, як па плошчы, так і па насельніцтве, — Сіцылія і Сардзінія.

Назвы і этымалогія

Старажытныя егіпцяне называлі Міжземнае мора Ўадж-Ўэр/Ўадж-Ур. Гэтая назва — літаральна «Вялікая Зеляніна» або «Вялікае Зялёнае» — была дадзена старажытнымі егіпцянамі прыбярэжнай вобласці, парослай папіруснымі зараслямі на поўнач ад апрацаванай дэльты Ніла, і, у больш шырокім сэнсе, мору за ім.

Старажытныя грэкі называлі Міжземнае мора проста «Мора» (, hē thálassa) або часам «Вялікае мора» (, hē megálē thálassa), «Наша мора» (, hē hēmetérā thálassa) і «Мора вакол нас» (, hē thálassa hē kath’hēmâs). Многія антычныя аўтары, як, напрыклад, Герадот, не ўспрымалі Міжземнае мора за адзінае цэлае, карыстаючыся асобнымі назвамі для розных ягоных частак.

Рымляне называлі яго Mare Magnum («Вялікае мора») або Mare Internum («Унутранае мора»)Внутреннее море // Реальный словарь классических древностей і, пачынаючы з Рымскай імперыі, Mare Nostrum («Наша мора»). Прынята лічыць, што ўпершыню тэрмін Mare Mediterrāneum, «Міжземнае мора», з’яўляецца ў рымскага пісьменніка Гая Юлія Соліна ў працы «De mirabilibus mundi» («Пра цуды свету», III стагоддзе), але найранейшае дакладна захаванае сведчанне ягонага свядомага прымянення адносіцца да VI стагоддзяVaso Seirinidou, «The Mediterranean» in Diana Mishkova, Balázs Trencsényi, European Regions and Boundaries: A Conceptual History, series European Conceptual History 3, , 2017, p. 80, у архібіскупа Ісідара Севільскага. Лацінскае Mediterrāneum складзена з medius («сярэдні», «пасярэдзіне», «пасярод»), terra («зямля») і -āneus (суфікс прыналежнасці).

Сучасная грэчаская назва (mesógeios; «унутры сушы») з’яўляецца калькай лацінскай назвы, ад (mésos, «пасярэдзіне») і (gḗinos, «зямны»), ад (gê, «зямля»). Першапачатковае значэнне магло быць «мора пасярод зямлі», а не «мора, акружанае сушай».

Старажытныя іранцы называлі яго «Рымскім морам», а ў класічных персідскіх тэкстах яно называлася Daryāy-e Rōm (دریای روم), што, магчыма, паходзіць ад сярэднеперсідскай формы Zrēh ī Hrōm (𐭦𐭫𐭩𐭤 𐭩 𐭤𐭫𐭥𐭬). У класічнай армянскай мове, калі армяне яшчэ шматлікова насялялі Анатолію, мора было вядома як «Грэчаскае» ( Yunats’ tsov).

Карфагеняне называлі яго «Сірыйскім морам». У старажытных сірыйскіх тэкстах, фінікійскіх эпасах і ў яўрэйскай Старым Запавеце яно было пераважна вядома як «Вялікае мора» (הים הגדול HaYam HaGadol; (Лічбы 34:6,7; Ісус Навін 1:4, 9:1, 15:47; Езекііль 47:10,15,20) або проста як «Мора» (1 Цароў). Аднак яго таксама называлі «Задняе мора» праз ягонае размяшчэнне на заходнім узбярэжжы старажытнай Сірыі і, такім чынам, ззаду чалавека, які стаіць тварам на ўсход, — да Святой Зямлі; таму ж яго звалі таксама «Заходнім морам». Іншай назвай было «Мора філістымлян» (Зыход 23:31), ад назвы народа, які насяляў значную частку міжземнаморскага ўзбярэжжа побач з ізраэлітамі. На сучасным іўрыце яно называецца «Сярэднім морам» (הַיָּם הַתִּיכוֹן ha-yam ha-tikhón). У класічных персідскіх тэкстах таксама сустракаюцца назвы «Сірыйскае мора» (دریای شام Daryāy-e Šām) і «Заходняе».

На арабскай літаратурнай мове яно вядома як «Белае Сярэдняе мора» ( al-baḥru l-ʔabyaḍu l-mutawassiṭ). У ісламскай і больш старажытнай арабскай літаратуры сустракаецца «Мора рымлян» або «Рымскае мора» ( baḥru r-rūm(ī)). Спачатку гэтая назва адносілася толькі да ўсходняй часткі Міжземнага мора, але пазней тэрмін распаўсюдзіўся на ўсё Міжземнае мора. Іншымі арабскімі назвамі былі «Мора Сірыі» ( baḥru š-šām(ī)) і «Мора Захаду» ( baḥr al-maghrib)«Baḥr al-Rūm» in Encyclopedia of Islam, 2nd ed..

На сучаснай турэцкай мора завецца як Akdeniz — літаральна «Белае мора»; хоць раней, на асманскай турэцкай, гэта ж назва — (запісаная арабіцай) — часта значыла толькі Эгейскае мораDiran Kélékian, Dictionnaire Turc-Français, Constantinople, 1911. Паходжанне назвы незразумелае, паколькі яна невядомая ў больш ранніх грэчаскіх, візантыйскіх або ісламскіх крыніцах. Магчыма, назва ўзнікла ў супрацьпастаўленне Чорнаму мору на поўначыАзхан Азцюрк сцвярджае, што ў старажытнацюркскай мове ak таксама азначае «захад» і што, такім чынам, Akdeniz азначае «Заходняе мора», а Karadeniz (Чорнае мора) — «Паўночнае мора». Özhan Öztürk. . На персідскую мову назва была перакладзена як Baḥr-i Safīd, якая таксама выкарыстоўвалася ў пазнейшай асманскай мове. Падобным чынам, у XIX стагоддзі і ў грэчаскай мове, імаверна, пад асманскім уплывам, бытавала назва (áspri thálassa) — «Белае мора».

Паводле Іагана Кноблаха, у антычнасці культуры Леванта выкарыстоўвалі колеры для абазначэння бакоў свету: чорны колер адносіўся да поўначы (што тлумачыць назву Чорнага мора), жоўты або сіні — да ўсходу, чырвоны — да поўдня (напрыклад, Чырвонае мора), а белы — да захаду. Гэта магло б растлумачыць балгарскую назву Бяло море, турэцкую Akdeniz і апісаную вышэй арабскую наменклатуруJohann Knoblock. Sprache und Religion, Vol. 1 (Carl Winter Universitätsverlag, 1979), 18; cf. .

У стараанглійскіх аўтараў Міжземнае мора называлася Wendelsǣ, што можна перавесці як «Мора вандалаў» або «Вандальскае мора». Гэта звязана з дзейнасцю германскага племя вандалаў у V стагоддзі — іхняе перасяленне ў Паўночную Афрыку і захоп Карфагена ў 439 году, ключавога порта Рымскай імперыі ў рэгіёне, дзякуючы чаму флот вандалаў доўга панаваў у Заходнім Міжземнамор’і.

Англійскай: Mediterranean Sea Лацінскай: Mare Mediterrāneum Іспанскай: Mar Mediterráneo Каталанскай: Mar Mediterrània Французскай: Mer Méditerranée Італьянскай: Mare Mediterraneo Сардзінскай: Mare Mediterràneu Нямецкай: Mittelmeer Славенскай: Sredozemsko morje Харвацкай: Sredozemno more Албанскай: Deti Mesdhe Балгарскай: Средиземно море Грэчаскай: Μεσόγειος Θάλασσα (, Мэсо́іёс та́ласа) Турэцкай: Akdeniz Армянскай: Միջերկրական ծով (, Мічэркрака́н цов) Курдскай: Deryaya Navîn Іўрыт: הַיָּם הַתִּיכוֹן (ha-yam ha-tikhón, ха-ям ха-тыхон) Арабскай: البَحْرُ الأَبْيَضُ المُتَوَسِّطُ (albahr al’abyad almutawasit) Мальтыйскай: il-Baħar Mediterran Кабільскай: Ilel Agrakal

Гісторыя

Старажытныя цывілізацыі

Асноўныя старажытныя цывілізацыі Заходняй Еўразіі размяшчаліся вакол Міжземнага мора. Мора забяспечвала шляхі для гандлю, каланізацыі і войнаў, а таксама ежу (рыбалоўства і збор іншых морапрадуктаў) для шматлікіх супольнасцей на працягу стагоддзяў. Найранейшымі развітымі цывілізацыямі ў Міжземнамор’і былі егіпцяне і мінойцы, якія актыўна гандлявалі паміж сабой. Іншымі значнымі цывілізацыямі, якія з’явіліся крыху пазней, былі хеты і іншыя анаталійскія народы, фінікійцы і мікенскія грэкі. Каля 1200 г. да н. э. Усходняе Міжземнамор’е моцна пацярпела ад катастрофы бронзавага веку, што прывяло да разбурэння многіх гарадоў і гандлёвых шляхоў глыбокай антычнасці.

Найбольш значнымі міжземнаморскімі цывілізацыямі класічнай антычнасці былі старажытныя эліны (грэкі) з іхнімі гарадамі-дзяржавамі і фінікійцы. Абедзве гэтыя цывілізацыі актыўна каланізавалі ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Дарый I, ахеменідскі цар, які заваяваў Старажытны Егіпет, пабудаваў канал, што злучаў Чырвонае мора з Нілам, а значыць, і з Міжземным морам. Канал Дарыя быў дастаткова шырокі, каб дзве баявыя трыеры маглі ў ім размінуцца, не складаючы вёслаў, а на ягонае перасячэнне патрабавалася чатыры дніRappoport, S. (Doctor of Philosophy, Basel). History of Egypt (undated, early 20th century), Volume 12, Part B, Chapter V: «The Waterways of Egypt», pp. 248—257 (online). London: The Grolier Society..

Пасля Пунічных войнаў (III—II стагоддзі да н. э.) Рымская рэспубліка перамагла карфагенян і амаль на тысячагоддзе стала пануючай дзяржавай у Міжземнамор’і. Калі Актавіян Аўгуст заснаваў Рымскую імперыю, рымляне празвалі мора Mare Nostrum («Наша мора»). На працягу наступных чатырохсот гадоў Рым аднаасобна кантраляваў Міжземнае мора ад аднаго краю да другога — ад Гібралтара да Леванта. Рымская імперыя стала адзінай дзяржавай у гісторыі, якая калі-небудзь цалкам валодала ўсім міжземнаморскім узбярэжжам, за што мора празвалі «Рымскім возерам».

Сярэднявечча і імперыі