Сарга́сава мора — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны цячэннямі: на захадзе — Гальфстрымам, на поўначы — Паўночна Атлантычным, на ўсходзе — Канарскім, на поўдні — Паўночным Пасатным. Адзінае неабмежаванае сушай мора на Зямлі. Дынамічныя межы мора збольшага адпавядаюць Азорскаму антыцыклону.
Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 ‰. У моры размешчаны Бермудскія астравы.
Назва паходзіць ад роду водарасцей , што засяляюць паверхню мора. Унікальнасць гэтых водарасцей у іхняй галапелагічнасці — гэта значыць, што іх поўны жыццёвы цыкл, у тым ліку вегетатыўнае размнажэнне, праходзіць на марской паверхні, у той час як іншыя водарасці выкарыстоўваюць для размнажэння марское дно.
У моры пражываюць крэветкі, крабы, рыбы і іншыя марскія жывёлы. Чарапахі выкарыстоўваюць водарасці Sargassum у якасці ежы і прытулку для патомства.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Моры Атлантычнага акіяна