Астравы Гейберга (Астравы Акселя Гейберга) () — расійскі архіпелаг у Карскім моры паміж Таймырскім паўвостравам і Паўночнай Зямлёй, адміністрацыйна адносіцца да Краснаярскага края. На ўсходзе архіпелаг абмежаваны пралівам Вількіцкага. Уключае ў сябе 4 невялікіх вострава: Паўночны, Заходні, Паўднёвы і Усходні. Уваходзяць у Вялікі Арктычны запаведнік.
Астравы былі названыя Фрыцьёфам Нансенам у гонар консула Акселя Гейберга, які фінансаваў нарвежскія палярныя экспедыцыі «Фрама».
Катэгорыя:Астравы Карскага мора Катэгорыя:Астравы Краснаярскага края