Іяхонія, Яхонія (; у Ф. Скарыны — Іяхін) — паводле біблейскіх звестак, сын цара Іякіма, цар іўдзейскі, пераселены Навухаданосарам II у Вавілон. Імя гэтага цара ў розных біблейскіх кнігах падаецца па-рознаму. Нават узрост, у якім Іяхонія сеў на царскі сталец, аўтары біблейскіх кніг падаюць па-рознаму. Так, у адных кнігах ён стаў царом, калі яму было 8 гадоў, а ў чацвёртай кнізе Царстваў — у 18 гадоў. Царскі сталец Іяхоніі дастаўся ў самы цяжкі і складаны час. Яго бацька Іякім спачатку прызнаваў над сабой уладу Навухаданосара, а потым пачаў шукаць шляхі да вызвалення і ўступіў у саюз з егіпецкім фараонам, за што быў жорстка пакараны: Навухаданосар яго паланіў і вывез у Вавілон. Валадарства Іяхоніі было кароткачасовым. Ён пратрымаўся на царскім стальцы толькі 3 месяцы і 10 дзён, пасля чаго быў скінуты Навухаданосарам і заменены братам Матфаніяй, якога вавілонскі цар нерайменаваў у Седэкію. Сам жа Іяхонія быў пасаджаны ў турму, у якой прасядзеў 36 гадоў, пакуль яго не вызваліў сын Навухаданосара.
Згодна з вавілонскай хронікай, Іерусалім капітуляваў 2 Адара (16 сакавіка) 597 г. да н.э.:
У сёмы месяц (Навухаданосара) у месяцы Кіслеў (лістапад / снежань) цар Вавілонскі сабраў сваё войска, і пасля таго як ён уварваўся ў зямлі Хатыла (Сірыя / Палесціна), ён аблажыў горад Іўдзеі. На другі дзень месяца Адара (16 сакавіка) ён захапіў горад і ўзяў цара (Іяхонія) у палон. Ён паставіў на тым месцы цара (Седэкія) сваёй воляй, а пасля таго, як атрымаў багатую даніну, ён даслаў (іх) у Вавілон.
Літаратура
Катэгорыя:Цары іўдзейскія