Астравы Весцяў ЦВК () — група астравоў, знаходзіцца на поўдні Карскага мора. Плошча каля 90 км². Востраў Палогі (вышыня да 26 м) і Востраў Трайны (вышыня да 42 м) з'яўляюцца самымі вялікімі. Астравы складаюцца з крышталічных сланцаў, пясчанікаў і трапаў. Паверхню пакрывае расліннасць арктычнай тундры. Лесу няма. Астравы былі адкрыты савецкімі экспедыцыямі на ледаколах «Русанаў» і «А. Сібіракоў» у 1932—1933 гадах.
Астравы названыя ў гонар газеты Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР «Весці» (Известия).
Катэгорыя:Астравы Расіі Катэгорыя:Астравы Паўночнага Ледавітага акіяна