Новасібірскія астравы () — архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Морам Лапцевых і Усходне-Сібірскім морам, адміністрацыйна адносіцца да Рэспублікі Саха (Расія). Плошча каля 38 тыс. км². Складаецца з трох груп астравоў — Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія астравы (або Анжу) і астравы Дэ-Лонга.

Першым пра астравы ў пачатку XVIII стагоддзя паведаміў казак , які плаваў ад вусця Лены да Калымы, ён у 1710 годзе знайшоў востраў Вялікі Ляхаўскі і аб’ехаў яго на сабачай запрэжцы. У 1712 годзе Пермякоў у складзе атрада казакаў, узначаленага , ужо высадзіўся на востраў Вялікі Ляхаўскі.

Геалагічна на архіпелагу пераважаюць шматгадовамёрзлыя пароды і падземныя льды. Максімальная вышыня — 374 м (востраў Кацельны). На астравах пануе арктычны клімат, яны пакрытыя снегам 9-10 месяцаў у годзе. Пераважныя тэмпературы студзеня −28 °C — −31 °C. У ліпені на ўзбярэжжы тэмпература звычайна да 3 °C, у цэнтральнай частцы — на некалькі градусаў цяплей. Ландшафт астравоў — арктычная тундра, азёры і балоты.

На архіпелагу здабываць пясца. На востраве Кацельны з 1933 года дзейнічае палярная станцыя.

Гл. таксама Ілья Ягоравіч Вінакураў Якаў Саннікаў

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Расіі Катэгорыя:Астравы Паўночнага Ледавітага акіяна