Авакум (, [ḥabaqūq]) — адзін з біблейскіх 12 меншых прарокаў, які, паводле падання, паходзіў з Сімяонава пакалення і жыў у часы вавілонскага палону.
Перад нашэсцем Навухаданосара, ведаючы, што горад не зможа супраціўляцца такому моцнаму заваёўніку, ён пакінуў Іерусалім і пасяліўся ў адным аравійскім горадзе. Калі ж халдзеі пакінулі Іўдзею, ён вярнуўся на радзіму, займаўся хлебаробствам і за два гады перад вяртаннем іўдзеяў з вавілонскага палону памёр. Стыль Авакума вылучаецца велічнасцю, прастатой, яснасцю, сцісласцю і выразнасцю думкі.
Гл. таксама Кніга прарока Авакума
Літаратура
Катэгорыя:Прарокі Старога Запавету