Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».

Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.

За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.

У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг зменФлаг и герб Беларуси: какие изменения произошли в 2012 году и как создаются символы белорусской государственности Государственный герб Республики Беларусь в редакции 2012 года . Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзеДепутаты приняли в первом чтении поправки в закон о госсимволах, згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 годаpravo.by. Сама выява герба засталася той жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь.

Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі

Герб Вялікага Княства Літоўскага (1366—1795) Герб Рэчы Паспалітай (1569—1795) Княства і вобласці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расійскай імперыі 1882 Герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1920—1927) Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1927—1937) Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1937—1938) Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1938—1949) Герб Беларусі Пагоня на пячатцы Беларускай цэнтральнай рады (1943—1944) Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1958—1981) Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1981—1991) Герб Рэспублікі Беларусь (1991—1995) Герб Рэспублікі Беларусь (1995—2012)Герб Рэспублікі Беларусь (2012—2020)Герб Рэспублікі Беларусь (з 2021)

Гл. таксама Сцяг Беларусі Пагоня (герб) Бела-чырвона-белы сцяг

Крыніцы

Літаратура

. Адамушко В. И., Елинская М. М. Современная геральдика Беларуси. — 2-е изд. — Минск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — 536 с. — ISBN 978-985-11-0786-1. Самович А. Родословная современного Государственного герба Беларуси // Беларуская думка. 2021. № 4. -- С. 73-81.

Спасылкі Дзяржаўныя знакі Беларусі Геральдика.by Государственный герб Республики Беларусь в редакции 2012 года.

Беларусь Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Беларусі Катэгорыя:Гербы Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)