Кніга Суддзяў ( Сеф́ер Шафтым; ; ) — адна з частак Старога запавету, у якой апісваюцца падзеі двухсотгадовага перыяду гісторыі яўрэйскіх плямён пасля выхада іх з Егіпту (прыблізна 12—11 ст. да н.э.), які папярэднічаў фарміраванню раннефеадальнага рабаўладальніцкага Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Паводле біблейскага падання, пасля Майсея і Ісуса Навіна старажытныя яўрэі не мелі пастаянных кіраўнікоў, таму часта падвяргаліся прыгнёту з боку суседніх народаў, зазнавалі шмат бед. Менавіта ў гэты перыяд іх гісторыі наступіла эпоха Суддзяў, якія арганізоўвалі народ на барацьбу са знешнімі ворагамі і ажыццяўлялі ўладкаванне ўнутрыплемяннога правапарадку. Іх улада не мела пастаяннай пераемнасці і не была самадзяржаўнай. Сваім зместам гэта кніга ахоплівае перыяд ад смерці Ісуса Навіна да першасвяшчэнніка Ільі, або да смерці суддзі Самсона. Іўдзейскае паданне называе складальнікам гэтай кнігі Бібліі прарока Самуіла. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася на працягу значнага часу і завершана ў 6 ст. да н.э.Скарына Ф.: Творы… С. 173.

Біблія Францыска Скарыны

Кніга Суддзяў (1519) была апошнім пражскім выданнем Ф. Скарыны, захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра: «Самсон пресилный расторгал льва на пути». У канцы прадмовы Скарыны паўторана віньетка з выдання кнігі Іова, а на а. 4 — застаўка з прадмовы да кнігі Прытчы Саламона.Скарына Ф.: Творы… С. 174.

Пераклады Кніга Суддзяў (Скарына) (Книга Судей сыновъ Израилевыхъ, зовемая от Евреи Шофтимъ, по-греческии же Критесос, а по латине Юдикумъ) Кніга Судзьдзяў у перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Суддзяў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Судзьдзяў у перакладзе Антонія Бокуна Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта