Кніга Неяміі ( Сеф́ер Нэгэмія; ; )— біблейская кніга, якая апавядае пра жыццё і дзейнасць іерусалімскага губернатара Неяміі, складаецца з 13 раздзелаў і змешчана ў іўдзейскім каноне Бібліі пасля кніг Ездры як аднародная па зместу, у хрысціянскай Бібліі — пасля першай кнігі Ездры.
Па сваім змесце кніга з’яўляецца лагічным працягам Хронік і распавядае пра адбудову супольнасці ў Іерусаліме і Іўдзеі пасля вяртання выгнаннікаў з вавілонскага палону. Рэпатрыянты ахвотна ўзяліся за аднаўленне ерусалімскай святыні і рэарганізацыю тэакратычнай сістэмы ў ізраільскім грамадстве. Ездра і Неямія — галоўныя грамадскія дзеячы.
Паводле сюжэта кнігі, Неямія быў вавілонскім яўрэем. У 444 да н.э. ён быў прызначаны губернатарам Іўдзеі. Падчас свайго кіравання ён турбаваўся аб будаўніцтве сцен Іерусаліма і правёў рэлігійную рэформу. Адказным за рэформу быў Ездра. Цэнтральнымі пытаннямі рэформы былі захаванне суботы, забарона шлюбу з замежнымі жанчынамі і выплата дзесяціны храму.
Пераклады Кніга Нээміі ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Нэгэміна ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Нэгэміі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Нээміі ў перакладзе Антонія Бокуна
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта