Ірад Анціпатар — цар іўдзейскі (4 да н.э. — ) ідумейскага паходжання, сын Ірада Вялікага (73—4 да н.э.).

Біяграфія

Пастаўлены царом Іудзеі рымскім трыумвірам Маркам Антоніем. Кіраваў чацвёртай часткай Іўдзейскага царства, як і яго бацька, быў заўзятым будаўніком, заснаваў горад Тыверыяду, названую ў гонар рымскага імператара Тыберыя, куды перанёс сваю рэзідэнцыю. Як слабавольная і беспрынцыпная асоба, ён любіў шыкоўнае жыццё і вострыя адчуванні. Адвергнуўшы законную жонку, Ірад сышоўся з Ірадыядай, жонкай свайго зводнага па бацьку брата. За гэту сувязь Іаан Хрысціцель ганьбаваў Ірада, які, баючыся выкрыцця, да часу цярпеў Іаана, пакуль у справу не ўмяшалася сама Ірадыяда. Каб звесці з Іаанам асабістыя рахункі, яна спачатку дамаглася яго зняволення ў крэпасць, а пасля пакарання яго смерцю праз адсячэнне галавы. Пад уплывам Ірадыяды Ірад, каб дамагчыся царскай годнасці, заключыў сепаратны саюз з парфянамі супраць рымлян. За гэта ён разам з Ірадыядай па загаду імператара Кая Калігулы быў высланы ў гальскі горад Люгдунум Канвенарум (цяпер Сэн-Бертран-дэ-Каменж, Францыя) і пасаджаны там у турму, дзе і памёр. Хрысціянскае паданне абвінавачвае Ірада не толькі ў абразе, але і ў прамым саўдзеле ў смерці Ісуса Хрыста.

Літаратура

Катэгорыя:Цары іўдзейскія