Энцыклапедыя ( — навучанне па ўсім коле ведаў, круг ведаў, С.709) — навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне, якое з’яўляецца сістэматычным зводам ведаў. Адрозніваюць энцыклапедыі ўніверсальныя (па ўсіх галінах ведаў і практычнай дзейнасці), галіновыя (па асобнай галіне ведаў або навуцы), рэгіянальныя (пра пэўную краіну, горад) і персанальныя (пра пэўную асобу).

Паняцце Энцыклапедыя ў сучасным выглядзе з’явілася ў XVIII стагоддзі. Узорам для яе паслужыў слоўнік. Слоўнік змяшчае толькі словы і іх азначэнні, даючы чытачу мінімум інфармацыі і нярэдка не дазваляючы яму зразумець значэнне і дастасавальнасць тэрміна ці як дадзены тэрмін адносіцца да больш шырокага кола ведаў. Каб ліквідаваць гэтыя недахопы, энцыклапедыя глыбей пранікае ў кожны прадмет, які асвятляецца ёю, і змяшчае агляд назапашаных пра яго ведаў. Энцыклапедыя часта змяшчае шмат геаграфічных карт і ілюстрацый, а таксама бібліяграфію і статыстыку.

Галіны ведаў

Энцыклапедыі дзеляцца на ўніверсальныя (напрыклад, «Беларуская энцыклапедыя», «Брытаніка», «Вікіпедыя»), галіновыя («Матэматычная энцыклапедыя», «Тэхнічная энцыклапедыя»), рэгіянальныя, праблемныя, персанальныя.

Універсальныя энцыклапедыі Універсальная энцыклапедыя — энцыклапедыя, якая ахоплівае ўвесь круг ведаў аб свеце і чалавекуЯндекс. Словари: Универсальная энциклопедия. Правобразам такой энцыклапедыі можа служыць складзеная Плініем Старэйшым для імператара Ціта «Натуральная гісторыя».

Мэтавая аўдыторыя У залежнасці ад падрыхтоўкі чытача, якому энцыклапедыя адрасавана, яна не толькі можа ўтрымліваць інфармацыю пра нейкую вызначаную галіну ведаў, напрыклад, пра медыцыну, філасофію, ваенную справу або юрыспрудэнцыю, але і выкладаць матэрыял больш-менш спецыяльнай мовай.

Спосаб арганізацыі Спосаб арганізацыі энцыклапедыі важны для зручнасці яе выкарыстання ў якасці даведачнай літаратуры. Гістарычна склалася два асноўных спосабу арганізацыі энцыклапедыі: алфавітны і іерархічны.

Алфавітная (або алфавітна-слоўнікавая, ці проста слоўнікавая) арганізацыя заснавана на размяшчэнні асобных не звязаных паміж сабой артыкулаў у алфавітным парадку назваў іх прадмета. Энцыклапедыі, у якіх інфармацыя падзелена па словах і словазлучэннях, называюцца энцыклапедычнымі слоўнікамі, напрыклад, 82-томны энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, 58-томны энцыклапедычны слоўнік Гранат, Вікіпедыя. Разнавіднасцю энцыклапедый з’яўляюцца таксама энцыклапедычныя даведнікі, у якіх артыкула прадстаўлены ў гранічна сціснутай форме.

Акрамя таго, існуюць энцыклапедыі, у якіх інфармацыя падзелена па галінах ведаў, напрыклад, 12-томная Дзіцячая энцыклапедыя. Такую сістэму арганізацыі называюць сістэмнай, або лагічна-тэматычнай, іерархічнай.

Існуюць і энцыклапедыі змешанага тыпу, напрыклад, большая частка Вялікай савецкай энцыклапедыі пабудавана як энцыклапедычны слоўнік, але том «СССР» пабудаваны па лагічна-тэматычным (іерархічным) прынцыпе.

Новыя магчымасці для арганізацыі энцыклапедыі ствараюць электронныя прылады, якія дазваляюць, напрыклад, праводзіць пошук па ключавых словах.

Метад складання Сучасныя сродкі назапашвання і абмену інфармацыяй ствараюць усё новыя спосабы для збору, праверкі, апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі. Такія праекты як Вікіпедыя ўяўляюць сабой прыклад новых формаў энцыклапедыі, у якіх дадатак і выманне інфармацыі гранічна спрошчана.

Гісторыя Сучасная энцыклапедыя ўзрасла з работ, якія значна адрозніваліся ад таго што зараз называецца энцыклапедыяй і яна прайшла праз мноства мадыфікацый.

Раннія распрацоўкі Грэчаскі вучоны Платон распрацаваў першую энцыклапедычную працу (каля 370 года да н.э.), куды ён запісваў свае лекцыі па прыродазнаўстве, матэматыцы і філасофіі. Грэкі верылі, што ўніфікацыя і выкарыстанне ведаў і паляпшэнне мыслення былі першымі мэтамі адукацыі. У адрозненне ад грэчаскай, «Cato Praecepta ad filium» (каля 183 года да н.э.) паказвае тыпова рымскі прагматызм і была задумана і распрацавана для пашырэння здольнасцей і ведаў у практычных галінах.

Раннімі сапраўды энцыклапедычнымі працамі сталі творы Плінія Старэйшага, з яго велізарнай «Historia naturalis» (77 ПХ), што ўяўляе сабой паслядоўную анталогію з тэмамі прысвечанымі батаніцы, металургіі і касмаграфіі.

Манументальная кампіляцыя, надзвычай цяжка распрацаваны класіфікацыйна каркас, панаваў ад антычных часоў да вынаходжання больш рухомых формаў у XV стагоддзі. Гэтыя працы былі напісаны па-лацінску і прызначаліся для абмежаванай публікі. Іх дыяпазон розніўся ад Маркуса Тэрэтыўса Варо з яго «Disciplinarium libri IX» (каля 50 года да н.э.) да прац Баэцыя і Ісідора з Сівілы. Кульмінацыяй стала «Speculum majus» Вінсента Б’еваіса, скончаная ў 1244 годзе. Гэта велізарны збор сачыненняў, пакінутых свету ад энцыклапедый, за мноства сотняў год. «Li livres dou tresor» Брунета Лаціні (каля 1266), тым не менш, уяўляе значны крок, бо яна напісана па-французску і была арыентавана на італьянскі вышэйшы пласт грамадства. Гэта было выключна ўдалым праектам, з пункту гледжання фінансавай спрыяльнасці і наступнае выданне было створана ў 1530 годзе.

XVI—XVIII стст.

У сярэдзіне XVI стагоддзя стаў папулярным энцыклапедычны слоўнік, адрэдагаваны Карлам Эцьенам (1504—1564), што даказвала, што чытачы аддавалі перавагу алфавітнаму парадку. Калі б не дзейнасць нямецкага пісьменніка Паўля Скаліха, магчыма, што тэрмін «энцыклапедыя» ніколі б цвёрда не ўсталяваўся. «Encyclopaedia, seu Orbis disciplinarum» («Энцыклапедыя, або веды пра свет», 1559) вяртае гэты тэрмін да вядомасці і ўжывання. Сярод даведнікаў XVII ст., што былі ўжо даволі роднаснымі да сучасных энцыклапедый, з’яўляецца «Le grand dictionnaire historique» («Вялікі гістарычны Слоўнік», 1674) Луіса Марэры, якая прайшла праз 20 выданняў. Гэтая энцыклапедыя больш адпавядае грамадскім патрэбам чым яе папярэднікі, уключае ў сябе геаграфічныя і біяграфічныя звесткі, якія размешчаны ў алфавітным парадку і напісаны зразумелым тэкстам. Іншыя энцыклапедысты ў Англіі, Германіі і ў іншых краях бралі энцыклапедыю Марэры як узор. Джон Харрыс (1666—1719) стварыў першую параўнальную працу на англійскай мове. Яго «Lexicon Technicum» («Тэхнічны лексікон»), або «Universal English Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны англійскі слоўнік па мастацтвах і навуках») (1704), уключала дадзеныя біяграфіі і зніжала лексікаграфічны элемент, але трымала пільную ўвагу на матэматыцы, фізіцы і на тэхналогіях. Тэкст таксама змяшчаў звесткі пра гравіроўку па метале і мноства практычных парад. Наступнай, і вельмі значнай, стала «Ephraim Chambers’s Cyclopaedia», або «Universal Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны слоўнік мастацтваў і навук») (1728). Яна змяшчала перакрыжаваныя спасылкі і загалоўкі і была першай энцыклапедыяй, цесна звязанай з сучаснымі. Яна натхніла іншаземных імітатараў.

На працягу гэтага перыяду, папярэднікі аднатомных энцыклапедый пачалі з’яўляцца ў Германіі. Сюды ўваходзіць Ёхан Хабнер, з яго «Reales Staats- und Zeitungs-Lexikon» (1704), Ёхан Менке і яго «Compendioses Gelehrten-Lexikon» (1715), і С. Г. Ёхер з «Allgemeines Gelehrtenlexikon» (1750—1751). Унёсак Францыі ў гэты час меў розны характар. Піэр Байле з яго «Dictionnaire historique et critique» («Гістарычны і крытычны слоўнік», 1697) прапаноўваў новыя асаблівасці ў структуры. Яго знакавасць у скептычным тоне. Ён абмежаваў біяграфічныя звесткі, але дадаў крытычныя каментары.

«Encyclopedie»

Такім нонканфармісцкім стаўленнем напоўнена «Encyclopedie», якая ў раннім варыянце ўяўляла сабой пераклад англійскай «Universal Dictionary of Arts and Sciences» на французскую мову (1743—1745). Спачатку, Андрэ Ле Брэтон, парыжскі выдавец, набыў неабходны каралеўскі прывілей, і пачаў выдаваць пяцітомную энцыклапедыю. Неадпаведнасць з перакладам мусіла ўнесці змены ў першапачатковы план і першы том энцыклапедыі выйшаў у 1751 пры дапамозе Дэні Дзідро і Жана д’Аламбера. Гэты знакаміты экзэмпляр працягваў выдавацца нягледзячы на яго рацыяналісцкі і дэісцкі ўхіл, на атакі Каталіцкага Касцёла, і на забарону з боку Людовіка XV. Фрацузская «Encyclopedie» дасягнула поспеху дзякуючы таму, што гэта быў сапраўды прагрэсіўны твор. Яе структура засноўвалася на структуры Фрэнсіса Бэкана аб універсальных ведах. Карыстанне гэтым найбольш поўным і сістэматычным інструментам ведаў і дасягненняў чалавецтва таго часу гарантавала прэзентацыю тэмаў па ўсім спектры ведаў. Асаблівую вартасць ёй надае тое, што яна была напісана не невядомымі асобамі, а лідарамі французскага Асветніцтва, такімі як Русо, Цюрго, Мантэск’ё і Вальтэр. Прыкладныя навукі былі ўключаны ў гэта выданне. Ну і нарэшце, гэта выданне не пакутуе на дагматы, але наадварот, яно досыць талерантнае, ліберальнае і, галоўным чынам, рацыяналістычнае.

«The Britannica» («Брытаніка»)

Іншай значнай энцыклапедыяй XVIII ст., была «Encyclopaedia Britannica» (1768—1771), якая мае найбольш працяглую гісторыю сярод усіх энцыклапедый. Яна з’явілася ў Шатландыі, дзе Эндру Бэл, Колін МакФаркухар і Уільям Смэлі аб’ядналі традыцыйную класіфікацыю і слоўнікавую арганізацыю. Дагэтуль алфавітная паслядоўнасць прадмет і фрагментаваныя веды давалі вельмі невялікі аб’ём на значных артыкулах. З іншага боку, ад няправільнага размяшчэння блыталіся неспецыялісты, і паслядоўнасць артыкулаў надавала перавагі інфармацыйнай кампіляцыі. Напрыклад, у арабскай энцыклапедыі ежа і жанчына змяшчаліся ў канцы, у нямецкай энцыклапедыі спачатку знаходзілася інфармацыя пра сусвет і тэхналогіі, у французскай давалася перавага звесткам пра філасофію і матэматыку.

Брытанскае выданне ўключала ў сябе 45 вялікіх прадметаў, але размяркоўваліся яны ў межах адзінай алфавітнай паслядоўнасці, як асноўныя, так і падпарадкаваныя артыкулы. Класіфікацыя тым самым, зрабіла больш простым пошук, без перашкодаў у абранні неабходнага прадмету. Але першае выданне сустрэла мноства расчараваных водгукаў. Біяграфіі былі апушчаны, некаторыя артыкулы былі празмерна вялікімі. Наступнае выданне было ўжо лепшае і змяшчала біяграфіі людзей, карты і бібліяграфіі для значных артыкулаў. Выданне дзевятае (1875—1889) і дзесятае (1910—1911) дасягнулі вышыні стылю і істотнасці.

XIX стагоддзе У XIX ст. розныя фірмы праводзілі выпуск розных папулярных публікацый. Індустрыяльная рэвалюцыя, узвышэнне сярэдняга класу, узмацненне патрэбаў чалавека, прагрэс у тэхналогіі друкавання, пераўтваралі вытворчасць энцыклапедый у прыбытковы бізнес.

Англія Сярод пераемнікаў і канкурэнтаў «Брытанікі» ў Англіі былі два вельмі амбіцыйныя прадпрыемствы: «Encyclopaedia Metropolitana» (1817—1845) i «Penny Cyclopaedia» (1833—1843).

«Encyclopaedia Metropolitana» была задумана паэтам Самуэлем Тэйларам Колерыджам. Прыгожыя ілюстрацыі, інфармацыя падтрымлівалася аўтарытэтнасцю аўтараў і грунтавалася на добрай канцэптуальнай аснове і вычарпальных па класіфікацыі схемах, якія ахоплівалі мноства дысцыплін. Але праект пацярпеў няўдачу па трох асноўных прычынах: не алфавітны парадак размяшчэння, а толькі змест; на яе падрыхтоўку пайшло 28 год, а за гэты час мноства фактаў ужо састарэла; і яна не вытрымала канкурэнцыі з «Брытанікай».

«Penny Cyclopaedia» была прапанавана каб: «валодаць карыснай інфармацыяй для ўсіх класаў грамадства, асабліва для тых хто не ў стане мець для сабе вопытнага настаўніка, ці аддае перавагу самастойнаму навучанню». Гэтае намаганне таксама пацярпела няўдачу. Англійская мова гэтай энцыклапедыі не падыходзіла для перакладу на іншыя мовы, таму што французская мова — гэта не англійская, і такая мова не магла падыходзіць для найбольш культурных і адукаваных еўрапейцаў. Таксама, выдаўцы верылі, што прамысловы працаўнік жадае атрымліваць адукацыю для сабе пасля заканчэння яго працы, і верылі ў яго аптымістычнасць і дапытлівасць.

Германія