Кніга Руф ( Мэгілат Рут — «Скрутак Рут»; ; )  — 31-я частка Танаха, 5-я кніга Ктувім, кніга Старога Запавету Бібліі.

У «Кнізе Руф» падрабязна выкладзена гісторыя жыцця галоўнай гераіні кнігі, Руф. «Кніга Руф» — гэта свайго роду букалічная аповесць, якая яркімі фарбамі малюе патрыярхальны побыт таго часу. Апавяданне пра тое, як бедная Руф збірала каласы на жніве багатага Воаза, як апошні, звярнуўшы на яе ўвагу, загадаў рабочым пабольш пакідаць недажатых каласоў, як, па савеце свякрухі, Руф сарамліва прад’явіла свае роднасныя правы на Воаза і як апошні перад старэйшынамі горада пацвердзіў сваё права на яе, выкладзена з непараўнальнай прастатой і шчырасцю.

Біблія Францыска Скарыны

Кніга «Руф» выдання Ф. Скарыны захавалася да нашага часу ў 8 асобніках. На тытульным аркушы гэтай кнігі Бібліі змешчана арыгінальная тлумачальная гравюра: «Руф, прабаба царя Давыдова, подбирает класы за женци». Перад тэкстам твора пададзена застаўка з кнігі «Ісус Навін», якая часта паўтараецца ў іншых кнігах, выдадзеных СкарынамСкарына Ф.: Творы… С. 169..

Пераклады Кніга Руф (Скарына) (КНИГИ РУФЪ ПОЧИНАЮТСЯ, еже суть о понимании Вооза жены Руфъ, от неяже племеня родися Христосъ) Кніга Рут у перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Руціна ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Рут у перакладзе Леаніда Галяка Кніга Рут у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Рут у перакладзе Антонія Бокуна Книга Рутъ з Віленскага кодэксу 262The Five biblical scrolls in a sixteenth-century Jewish translation into Belorussian (Vilnius Codex 262) / with introduction and notes by Moshé Altbauer Кніга Руты ў перакладзе Яна Пятроўскага Крыніцы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта