Ло́хаўшчына (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2008).
Геаграфія Знаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Валожына, 5 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 97 км ад Мінска.
Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лоск, Малое Запруддзе і далей па шашы Гародзькі—Валожын. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі дамамі.
Гісторыя У 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. пад уладай Польшчы. З лістапада 1939 г. ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. Была ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск).
Насельніцтва 1897 — 10 двароў, 100 жыхароў 1908 — 115 жыхароў 1921 — 21 двор, 111 жыхароў 2008 — 14 гаспадарак, 20 жыхароў
Літаратура Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1. — Мн., 2010.
Спасылкі
Катэгорыя:Гародзькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна