Вы́ганічы (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Выганіцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1703 годзе як маёнтак у Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 120.
Геаграфія Праз Выганічы цячэ рэчка Выганічанка. На карце XVIII ст. (ПГМ) яна пазначаная як Грыня.
Славутасці Рэшткі сядзібы Вайдзевічаў Сядзіба Жыдовічаў «Грынюкі» Мемарыяльны знак у гонар дзекабрыста А. А. Бястужава
Вядомыя асобы Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі (1828—1904) — беларускі кампазітар. Багдан Міхалавіч Грушвіцкі (1870 — пасля 1919) — мінскі гарадскі камісар (1919) у часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель.
Спасылкі
Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя:Грушвіцкія