Даўгулі́ (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.

Геаграфія За 37 км на ўсход ад Валожына, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, за 44 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын. Планіровачна складаюцца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Назва Ёсць літоўскае прозвішча DaugulisLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 470..

Гісторыя Вядома з 1541 года як «ніва» купленая гаспадарскім дваранінам Г. Есьманам у М. і С. Каспаровічаў.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе — вёска, уладанне Д. Прасецкага і М. Хялкоўскага. У 1897 годзе — вёска, 7 двароў, 45 жыхароў і аднайменная сядзіба, З двары, 22 жыхары, у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Землі былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 23 жыхары, 6 двароў. 1908 год — 59 жыхароў, 8 двароў. 1921 год — 77 жыхароў, 12 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 86 жыхароў, 13 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1959 год — 67 жыхароў. 1994 год — 14 жыхароў, 8 двароў. 2008 год — 2 жыхары, 2 гаспадаркі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна