Ма́цькаўскія Па́секі. Сустракаецца таксама варыянт Пе́ршыя Па́секі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя У 1923 г. у Альковіцкай гміне, ваколіца, якая была злучана з пасёлкамі-асадамі Багунова, Боркі, Гарадзішча, Граніца, Клін, Крыніца, Мар'ямпаль, Навасёлкі, Паляны, Севярынаў, Хожкі і Юзэфава і налічвала 48 двароў, 162 жыхары. У 1938 г. паселішча з такой назвай не зарэгістравана, аднак у Ільянскай вясковай гміне былі фальваркі Багунова (1 двор, 2 жыхары), Боркі Альковіцкія (2 двары, 9 жыхароў), Гарадзішча (1 двор, 16 жыхароў), Граніца (2 двары, 9 жыхароў), Клін Альковіцкі (2 двары, 15 жыхароў), Крыніца Альковіцкая (1 двор, 8 жыхароў), Мар'ямпаль (1 двор, 11 жыхароў), Навасёлкі (2 двары, 19 жыхароў), Паляны Альковіцкія (1 двор, 14 жыхароў), Севярынава (2 двары, 14 жыхароў), Юзэфава (3 двары, 26 жыхароў) і засценак Хожкі (4 двары, 16 жыхароў). У 2003 г. вёска (1 двор, 1 жыхар). Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна