Альхо́ўка (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 79 км ад Мінска.

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны ІльяWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58., побач месцілася леснічоўка.

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 годя Мінскай абласцей, землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума (цэнтр — в. Абадоўцы).

Насельніцтва 1897 год — 21 жыхар, 4 двары. 1908 год — 43 жыхары. 1921 год — 28 жыхароў, 5 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 30 жыхароў, 5 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 22 жыхары. 1988 год — 9 жыхароў, 4 двары. 2008 год — 6 жыхароў. 2019 год — 6 чал.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна