Карэ́каўцы. Сустракаецца таксама варыянт Карэ́кавічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, каля шашы Вілейка—Докшыцы.

Гісторыя У 1789 годзе двор, цэнтр войтаўства ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, уласнасць І. Куранецкага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1897 годзе маёнтак Карэйкаўцы ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Шустава.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, калонія ў гміне Касцяневічы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім сельсавеце.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвен 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У 1943 годзе карнікі спалілі хутар за 1 км ад вёскі, у якім загінула яго жыхарка Ю. Верамей. На франтах загінулі 8 жыхароў.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 4 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны саўгас імя Вышынскага. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара».

Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1897 год — 12 жыхароў. 1931 год — 195 жыхароў, 30 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59. 1960 год — 83 жыхары. 1988 год — 26 жыхароў, 15 двароў. 2008 год — 16 жыхароў, 10 гаспадарак. 2019 год — 13 чал.

Славутасці Магіла Юліі Верамей, за 1 км на поўнач ад вёскі, у полі, на месцы былога хутара. 72-гадовую Юлію Верамей спалілі нацысцкія карнікі разам з хутарам у 1943 годзе. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск Капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова (Карэкаўцы) 2000 года пабудовы Памятны знак сяброўству паэтаў Эварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі«Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» («Рэгіянальная газета») Памятны знак на радзіме Эдварда Жалігоўскага.

Вядомыя асобы Эдвард Жалігоўскі (1816—1864) — беларускі паэт.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна