Губы́ () — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.

Гісторыя У 1552 годзе ўласніцкі комплекс у складзе Маркаўскай дзяржаве. У 1558 годзе сяло Губляны ў Маркаўскай дзяржаве. У 1635 годзе дзяржава Губы, прывілей на якую атрымаў вялікі пісар літоўскі Казімір Леў Сапега. У 1690 годзе Губскае староства. У 1794, 1800 гадах Губскае староства ва ўласнасці скарбу У 1800 годзе двор Губы — цэнтр староства; панскі драўляны дом, 5 жыхароў. У 1844 годзе двор Губы, дом, 3 жыхары. У 1871 годзе хутар Губы, уласнасць шляхціцаў Гайковічаў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў Куранецкай вясковай гміне Вілейскага павета, хутар (36 двароў, 261 жыхар) і млын (1 двор, 9 жыхароў).

З 1939 года ў складзе БССР.

У 1993 годзе вёска ў Рэчкаўскім с/с, 28 двароў, 42 жыхары. У 2003 годзе — 17 двароў, 25 жыхароў. Да 12 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Кузьміцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., да 24 ліпеня 1995 года — у складзе Рэчкаўскага сельсавета, да 28 мая 2013 года — у складзе Куранецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Славутасці

Крыніца «Святая вада» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.

Вядомыя асобы

Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей (Касьян Вясёлы) (1886—1916) — беларускі пісьменнік, драматургСлуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах // Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»Авдей Викентий Осипович Офицеры РИА15 ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ ДАТ НАШЕГО ГОРОДА И РАЙОНА В ЭТОМ ГОДУ // Шлях перамогі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна