Клы́ні (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк, за 109 км ад Мінска.

Гісторыя У пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя як Пустка Клысаўшчына, уласнасць татар гаспадарскіх Цяньковічаў, у 1510 годзе яе набыў Мікалай Радзівіл, ваявода віленскі, канцлер вялікі літоўскі. У 1690 годзе фальварак Клінкі ў складзе маёнтка Касута ў парафіі Куранецкай уніяцкай царквы.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Клінцы Вілейскага павета Мінскай губерні, ўласнасць Ю. Ромера; у 1853 годзе ў Віленскай губерні, уласнасць Ю. Герасімовіча. У 1897 годзе ў Куранецкай воласці Вілейскага павета, вёска (14 двароў, 89 жыхароў) і 2 фальваркі (2 двары, 14 жыхароў). У 1901 годзе адкрыта школа граматы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У 1946 годзе створаны калгас «Чырвоны Сцяг». 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».

Насельніцтва 1800 год — 46 жыхароў, 11 двароў. 1921 год — 152 жыхары, 29 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 186 жыхароў, 33 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 166 жыхароў. 1988 год — 95 жыхароў, 41 двор. 2008 год — 39 жыхароў, 25 гаспадарак.

Славутасці Каля вёскі за 0,5 км ад дарогі Куранец — Касута, ва ўрочышчы Паганскія магілы археалагічны помнік — могільнік.

Вядомыя асобы Кірыл Рыгоравіч Вількот (1914—2000) — брыгадзір экскаватаршчыкаў, Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Куранецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна