Мальке́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Кішкарэ́пы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Месціцца на мяжы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, за 30 км ад раённага цэнтра г. Вілейкі і за 105 км ад г. Мінска. На паўночны ўсход ад вёскі, за 2,5 км, ва ўрочышчы Уліцкае — выток ракі Чорная.
Назва
У літоўскім словаўтварэнні дастаткова распаўсюджана ўтвараць двухасноўныя назоўнікі з двух назоўнікаў, адзін з якіх дапаўняў бы другі і стаяў у родным склонеP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 411.
Гісторыя
1794 год — вёска Кішкарэпішча, у Губскім старастве.
1833 год — засценак Кішкарэпа, у Губскім старастве, дзяржаўны, 1 дым, 11 жыхароў.
1931 год — вёска, пад назвай Кішкарэпы, ці Малькевічы, у Куранецкай вясковай гміне; 11 двароў, 74 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 года да 12 чэрвеня 1958 года — вёска ў складзе Кузьміцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6..
З 12 чэрвеня 1958 года да 24 ліпеня 1995 года — вёска ў складзе Рэчкаўскага сельсавета.
30 ліпеня 1964 года вёска Кішкарэпы была перайменавана ў вёску МалькевічыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
1993 год — вёска у Рэчкаўскім сельсавеце, 10 двароў, 20 жыхароў.
З 24 ліпеня 1995 года да 28 мая 2013 года — вёска ў складзе Куранецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
2003 год 9 двароў, 12 жыхароў.
З 28 мая 2013 года — вёска ў складзе Крывасельскага сельсавета.
Вядомыя асобы Леанід Дзмітрыевіч Малькевіч — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Спасылкі
Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі