Стражы́. Сустракаецца таксама варыянт Стра́жа, ж. (за Стра́жжу) (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назвы вёсак Стражы, Страж сведчаць аб месцы старажавога паста ў мінулымВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 362..
Цікавы факт З-пад Глыбокага фіксавалася прозвішча Страж.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99G3-599D-T?i=250&cat=1397729 Ёсць літоўскае Stražys, латышскае StražsLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 832.https://uzvardi.lv/surname/821374.
Гісторыя У 1866 годзе вёска ў складзе Вілейскага павета Расійскай імперыі.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..
У 1939 годзе далучана да БССР.
Да 12 чэрвеня 1958 года ў складзе Кузьміцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., да 24 ліпеня 1995 года — у складзе Рэчкаўскага сельсавета, да 28 мая 2013 года — у складзе Куранецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1931 год — 135 жыхароў, 21 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна