«Мінскхлебпрам» — найбольшае хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1972 года ў Мінску на аснове 5 хлебазаводаў горада.
На 2013 г. была сярэднесутачная магутнасць вытворчасці хлебабулачных вырабаў — 400 тон, кандытарскіх вырабаў — 20 т., больш за 20 т. абаранкаў і сухароў, 15 тон пернікаў і выпечкі. На 2013 г. меў звыш 200 аўтамабіляў для дастаўкі вырабаў.
Структура
На 2015 г. прадпрыемства ўключае рамонтна-механічны завод, санаторый «Журавушка» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён) і 6 хлебазаводаў: «Аўтамат» (вул. Слясарная, д. 41; засн. 1940 г., магутнасць — 140 тон вырабаў за суткі); № 2 (вул. Крапоткіна, д. 33; засн. 1910 г.; магутнасць — 41,7 тн. за суткі); № 3 (пр-т. Партызанскі, д. 97; засн. 1953 г., магутнасць — 43 тоны за суткі); № 4 (вул. Казінца, д. 31; засн. 1956 г.); № 5 (вул. Каліноўскага, д. 4; засн. 1967 г.; магутнасць — 100 тон за суткі); № 6 (вул. Гурскага, д. 19; засн. 1981 г., магутнасць — 55,5 тон за суткі). На 2015 г. гандлёвая сетка прадпрыемства ўключала 8 крам «Каравай» (пр. Незалежнасці, д. 38), «Свежы хлеб» (5) і «Хлебны куток», 2 кавярні і піцэрыю, замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Смаленску (Расія).
Мінуўшчына Першым кіраўніком «Мінскхлебпрама» быў Іван Забара. На 2007 г. вытворчая магутнасць прадпрыемства ў суткі складала 330 тон хлебабулачных вырабаў, 11 т. тартоў і пірожных, 16 тон пернікаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Вытворцы хлебабулачных вырабаў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:1972 год у Мінску