Заазе́р’е. Сустракаецца таксама варыянт Заво́зеры, мн. (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Гісторыя Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
12 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь уз'яднана з БССР.
Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..
Насельніцтва 1921 год — 148 жыхароў, 26 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 199 жыхароў, 34 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62.
Вядомыя асобы Марыя Іванаўна Касяк (1918—2006) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна