Карве́лі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Назва Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароў — KarveliaiKazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 26.. Літоўскае прозвішча Karvelis ад літоўскага karvelis "голуб"Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 936.. Тапанімічны аналаг у рэгіёне — Галубы.

Геаграфія Размяшчаецца за 7 км на поўнач ад горада Вілейка, 111 км ад Мінска.

За 0,3 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца Гарадзішчанскае радовішча пяску. Лінзападобны паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі, супескі.

Гісторыя У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, сумесная ўласнасць Д. Радзівіла (10 двароў, 64 жыхары) і Касуцкага базыльянскага кляштара (2 двары, 11 жыхароў). У 1873 г. вёска ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 28 рэвізскіх душ. У 1908 г. вёска ў складзе Куранецкай сельскай грамады і воласці, 63 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 3 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 28 ліпеня 1980 года ў Любанскім сельсавеце.

Насельніцтва 1897 год — 113 жыхароў, 13 двароў; у фальварку З жыхары. 1908 год — 115 жыхароў, 18 двароў. 1921 год — 93 жыхары, 18 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 104 жыхары, 20 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 100 жыхароў. 2003 год — 60 жыхароў, 30 гаспадарак. 2008 год — 74 жыхары, 36 гаспадарак.

Вядомыя асобы Алена Мікалаеўна Краткова (нар. 1973) — беларускі ўрач-фтызіятр. Кандыдат медыцынскіх навук.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна