Рэ́чкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, на аўтадарозе Вілейка—Докшыцы, 14 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 119 км ад Мінска.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 1520 г. ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць Нарушэвіча, які даў зямельны фундуш у Рэчках Кавалеўскай царкве. У 1664 г. мястэчка, уладанне У. Шмелінга, старосты вілкамірскага. У 1765 г. мястэчка ў Губскім старостве.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. мястэчка ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, 12 двароў, 96 жыхароў; засценак (1 двор, 4 жыхары), уласнасць казны; меліся яўрэйская школа, царква. У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1866 годзе мястэчка ў складзе Рабунскай воласці Вілейскага павета Расійскай імперыі; праваслаўная царква, сінагога, школа, ветраны млын, 2 піцейныя дамы. У 1897 годзе царква, народнае вучылішча, сінагога, 2 лаўкі, З піцейныя дамы. У пач. XX ст. сяло, 253 жыхары, 322 дзесяцін зямлі; сядзіба — 13 жыхароў, 33 дзесяцін зямлі.
У 1921 года мястэчка ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета. У 1923 г. цэнтр Рэчкаўскай гміны, затым у Куранецкай гмінеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.. Працавала польска-беларуская пачатковая школа.
З лістапада 1939 годя ў БССР, з 4 снежня 1939 г. ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр Рэчкаўскага сельсавета (з 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім сельсавеце); працавалі млын, вапнавы і цагельны з-ды, ганчарны і рыбны промыслы.
У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. У 1941 г. акупанты загубілі 71 жыхара. На франтах і ў партызансай барацьбе загінулі 43 землякі. На ўшанаванне іх памяці, а таксама 79 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, што загінулі ў барацьбе супраць акупантаў у 1941—44 гг., у 1957 г. пастаўлены помнік на ўсходняй ускраіне вёскі, каля шашы Вілейка—Даўгінава.
З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5.7.1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобл. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас імя М. І. Калініна, які ў 1950 г. аб’яднаў 20 гаспадарак, працавала сярэдняя школа. З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобл. Землі ў складзе калгаса «Ленінскі камсамол», дзейнічалі 8-гадовая школа, ФАП, цэх кафлі, комплексны прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 1995 года цэнтр Рэчкаўскага сельсавета. Затым да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў Куранецкі сельсавет«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1765 год — 34 жыхары, 5 двароў. 1857 год — 206 жыхароў, 21 двор. 1866 год — 165 жыхароў, 24 двары. 1897 год — 266 жыхароў, 39 двароў. 1923 год — 269 жыхароў, 50 двароў. 1931 год — 295 жыхароў, 60 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1940 год — 300 жыхароў, 60 двароў. 1960 год — 270 жыхароў. 1988 год — 193 жыхары, 82 гаспадаркі. 2008 год — 118 жыхароў, 50 гаспадарак. 2009 год — 108 чал.
Інфраструктура У 2009 г. дзейнічалі клуб, магазін.
Славутасці Рэчкаўскія пагоркі, каля ўсходняй ускраіны вёскі, помнік прыроды. Замкавая гара, гарадзішча V—IX ст. Пячора каля Замкавай гары. Свята-Духаўская царква, XIX ст. Згарэла ў 2017 годзе, аднаўляецца.
Памятныя месцы
Брацкая магіла (1941—1944) — .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна