Та́луць. Сустракаецца таксама варыянт пад Та́луцяй (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч назвы тыпу Талуць, Талькаўцы па сугуччы звязваў з семантыкай таяння, талых водаў (воды, які не замярзаюць або позна замярзаюць, або месцы, дзе вада рана адтайвае)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 371..
З іншага боку, у канцы 14 ст. у крыжацкім "Апісанні літоўскіх дарог" паміж Крэвам і Гальшанамі названая вёска «Taluttendorfe» (Талуці)Die littauischen Wegeberichte // Scriptores Rerum Prussicarum. Zweiter Band. Leipzig, 1863. С. 700.. Антрапонім «Талутевичъ» фіксуецца ў апісанні Сядзельнікаў (цяпер Ваўкавыскі раён) у сярэдзіне 15 ст.Lietuvos Metrika. Kn. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. С. 60..
У гэтым рэгіёне (Свір і навокал) фіксавалася прозвішча Талуцьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-R3FK-D?i=529&cat=835276. Яго звязваюць з літоўскім TalutisKazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 29..
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
У 1940—1954 гадах цэнтр Талуцкага сельсавета. Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..
Насельніцтва 1866 год — вёска ― 215 жыхароў, 20 двароў; фальварак ― 28 жыхароў, 1 дворhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XII/150. 1921 год — вёска ― 257 жыхароў, 43 двары; фальварак ― 46 жыхароў, 7 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — вёска ― 287 жыхароў, 57 двароў; фальварак ― 15 жыхароў, 2 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна