Кло́ўсі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Назва З-пад Ашмяны было прозвішча Клаўсоўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-P9LM-D?i=961&cat=2325442. Ёсць літоўскія Klauseika, KlauseikisLietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 1013.. З асновай Klaus- прускія двухасноўныя імёны Clawsi-gail, Tule-clawsR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 46, 108.. Яе звязваюць з літоўскім klausyti "слухаць"Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 103.. Так жа сама тлумачыў прозвішчную аснову Клаўс- і М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 205.. Гэтая аснова мела перадаваць паняцце чутнай далёка славы, якая была важная ў этыцы раннелітоўскага грамадстваС. Валянтас. Двусоставные антропонимы — реликты поэзии балтов // Балто-славянские исследования. XVI. Москва, 2004. С. 204—205..
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
Насельніцтва 1866 год — 251 жыхар, 21 дворhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IV/190. 1931 год — 272 жыхары, 55 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна