Баро́ды — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 23 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Варонічы, за 15 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы.

Плошча паверхні 0,38 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 600 м, найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня берагавой лініі 3,9 км. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Астатняя частка дна гліністая і пясчаная.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Басейн Ушачы Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна