Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіальта» (Грамадская арганізацыя «Маладзежны адукацыйны центр „Фіальта“», ГА «МАЦ „Фіальта“») — мясцовае грамадскае аб’яднанне, якое дзейнічае на тэрыторыі г. Мінска як цэнтр нефармальнай адукацыі.
Гісторыя
У 1994 годзе пачаў сваю дзейнасць Маладзежны адукацыйны саюз «Фіальта». Ён ставіў сваёй мэтай стварэнне ўмоў для развіцця маладых людзей як актыўных грамадзян дэмакратычнага грамадства.Адукацыйны саюз «Фіальта» // Газета «Настаўнік». № 12 (80), 13.06.1996 г. Яго стварыла група студэнтаў беларускіх ВНУ, якія наведалі маладзежны цэнтр у горадзе Эмліхайм (Германія). Менавіта яны заснавалі адукацыйны цэнтр для моладзіВесна в «Фиальте» // Газета «Латинский квартал», 7.10.2005 г.
Адукацыйны саюз быў рэарганізаваны у грамадскую арганізацыю у 1995 годзе. Афіцыйнай датай заснавання Фіальты лічыцца 17 лютага 1995 года, калі быў зацверджаны статут арганізацыі як грамадскага аб’яднання.
Арганізацыйная структура Найвышэйшым кіруючым органам ГА «МАЦ „Фіальта“» з’яўляецца Канферэнцыя. Яна лічыцца правамоцнай, калі на ей прысутнічае не менш за палову членаў арганізацыі. Канферэнцыя вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі, выбірае Праўленне, Кантрольна-рэвізыйную камісію. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Збіраецца Канферэнцыя Праўленнем не радзей, чым раз у год.
Кіраўніцтва паміж канферэнцыямі ажыццяўляе Праўленне. Яно ўзначальваецца старшынёй Праўлення і збіраецца не радзей за тры месяцы.
Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адукацыйнага цэнтра ажыццяўляе выканаўчы дырэктар.
Асноўная дзейнасць
Асноўныя напрамкі дзейнасці прадстаўлены правядзеннем адукацыйных праграм і мерапрыемстваў. Цэнтр працуе на аснове валанцерскай дзейнасці.
На працягу двадцацці гадоў дзейнасці Фіальта працавала з наступнымі тэмамі: прафілактыка віруса імунадэфіціта чалавека і наркаўжыванне;Акции // Газета «Вечерний Минск». № 144 (10239), 1.07.2003 г. прэдухіленне таргоўлі людзьмі; межкультурныя камунікацыі; арганізацыйнае развіццё; каммунікацыйныя кампетэнцыі;Ты не один! // Газета «Дняпровец». № 99 (13211), 25.06. 2005 г. лідарства і актыўнасць у мясцовых суполках.Валанцёры добраўпарадкавалі двор па вуліцы Караля ў Мінску // Інфармацыйнае агенцтва «Белапан»
Супрацоўніцтва Фіальта супрацоўнічае з рознымі арганізацыямі, як з мясцовымі органамі ўлады, так і з міжнароднымі некамерцыйнымі арганізацыямі: з’яўляецца актыўным членам еўрапейскага сеціва маладзежных арганізацый SALTO-YOUTHМолодёжный Образовательный Центр «ФИАЛЬТА», Беларусь // Бюлетэнь «Молодежная сеть СНГ 2004—2007. Рекорд на беговой дорожке!» Стар. 79, 2007 г.; праводзіць сумесныя акцыі з дзіцячым фондам ААH (ЮНІСЕФ).Исполни свою мечту — действуй! // Бюлетэнь ААН. Стар. 14, № 3 05.2000 г.
Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці з’яўляецца праца з валанцерамі Еўрапейкай Валанцёркай Службы, альбо ЕВС.
Не глядзячы на статус мясцовай арганізацыі г. Минска, Фіальта дзейнічае і праводзіць мерапрыемствы ў рэгіенах Беларусі, а таксама для моладзі і маладзежных працаўнікоў з рэгенаў.Глядзі і дыскутуй // Настаўніцкая газета
Праекты і праграмы
Спіс некаторых праектаў і праграм рэалізаваных Фіальтай: Доўгатэрміновая акцыя «Рукі для аховы дзяцей» Праграмма «Роўны навучае роўнага» па прафілактыке ВІЧ/СНІД і наркаўжывання Праект «Мода на здароў’е», 2006—2007 гг. Праект «City of solution» (Горад рашэнняў), 2009—2010 гг.; Праект «Catch the present» (Злавіць сучаснае), 2011—2012 гг.Открытый в Минске молодежный центр призван стать площадкой для самовыражения, обсуждения актуальных проблем // Інфармацыйнае агенцтва «Белапан» Праграма «Youth:ON», 2013—2014 гг. Развіцце кампетенцый маладзежных працаўнікоў з рэгіёнаў. Праграма «В_Месте», 2014—2015 гг. Стымуляванне актыўнасці грамадзянскіх суполак у Маскоўскім раёне.Сплотить местных жителей не удалось: на субботник пришли только волонтёры // Экалагічны партал «Зялёная сетка»
Мерапрыемствы
На працягу года ў Фіальце дзейнічаюць валанцёрскія ініцыятывы, праходзіць шэраг пастаянных мерапрыемстваў. На канец 2015 года ў сценах самога маладзежнага цэнтра праходцяць мерапрыемствы: Movie Night; English Club; Тэатр «ZEST/ ИЗЮМ»; Курсы праграмавання.
Ініцыятывы валанцераў Фіальты «Наука па-за сабой» («Наука вне себя») і КінаДзень рэалізуюць свае адукацыйныя мерапрыемствы, як часцей, на іншых пляцоўках, у тым ліку па-за межамі Мінска. Звыкла, гэта праходзіць у супрацоўніцтве з іншымі адукацыйнымі і культуровымі установамі.Зачем Беларусь вкладывает столько денег в полярные исследования? // «Заўтра тваёй краіны»
Фіальта ў ЕВС Актыўна займаецца абменам валанцёраў праз Еўрапейкую Валанцёркую Службу. Валанцёры з Еўропы актыўна займаюцца асветніцкай дзейнасцю.Молодые немцы в Минске: йога, веганство и курсы иностранных языков. // Альтэрнатыўная Моладзевая Пляцоўка
Выдавецкая дзейнасць Спіс літаратуры, адукацыйныя дапаможнікі створаныя работнікамі і з удзелам работнікаў ГА «МАЦ „Фіальта“»: Рэалізацыя прынцыпа «Роўны навучае роўнага» у агульнаадукацыйных установах . Дапаможнікк для педагогаў-кансультантаў па падрыхтоўке валанцераў-інструктарў: — Мінск. 2012. — 110 стар. Я навучаю аднагодка па праблеме ВІЧ/СНІД — Мінск: ГА «МАЦ „Фіальта“», 2007. — 98 с.; Я навучаю аднагодка па праблеме наркаўжыванне — Мінск: ГА «МАЦ „Фіальта“», 2007. — 98 с.;
Цікавыя звесткі Назва Фіальта паходзіць з апавядання Уладзіміра Набокава «Вясна ў Фіальце». У гэтым творы Фіальта існуе як прыдуманы горад, вобраз натхнення і маладосці.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі