Геаграфічны цэнтр Беларусі — пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., нацыянальны сімвал глабальнай прывязкі Рэспублікі Беларусь да планеты Зямля. Геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна.
Пункт вызначаны пад умовай, што сума квадратаў адлегласцей ад яго да характэрных выгінаў вонкавай мяжы Беларусі з’яўляецца найменшай. Пошукавыя работы выкананыя ў 1996 аб’яднаннем «Белгеадэзія».
На мясцовасці пункт абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь». Гэта адзін з важнейшых пунктаў дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, у выніку яго выкарыстання ў якасці зыходнага змяншаюцца скажэнні пры стварэнні карт Беларусі і яе рэгіёнаў.
Спасылкі Геаграфічны цэнтр Беларусі на сайце Radzima.org Афіцыйная карта дазволеная Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь Вандроўка да цэнтру Беларусі
Катэгорыя:Геаграфія Беларусі Катэгорыя:Геаграфічныя цэнтры Катэгорыя:Геаграфія Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Пухавіцкага раёна Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)