Яўсее́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Яўсеевічы́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вітгенштэйнаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1907 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус працоўнай школы 1-й ступені. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Новы шлях», працавала кузня. У 1939—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Гарнастайлаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 5 марта 1939 г. О разукрупнении Грозовского сельсовета, Гресского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
Насельніцтва 1909 год — 110 двароў, каля 640 жыхароў 1997 год — 92 двары, 183 жыхары
Вядомыя асобы Іван Міхайлавіч Мазаляка (1931—2006) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч Эдуард Сямёнавіч Корзун (1932—2001) — беларускі педагог, краязнавец, стваральнік гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна