Карачо́ўшчына (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Вольная праца», па стане на 1933 год працавалі 2 ветраныя млыны і кузня. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Труханавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 27 снежня 1962 года — у склад Грэскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 16 студзеня 1969 года — у склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1909 год — 56 двароў, 240 жыхароў 1926 год — каля 360 жыхароў 1997 год — 77 двароў, 144 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна