Дусае́ўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Ры́мя, н.. Дзяржы́нск, м.. Дуса́еўшчына, ж. (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. 23 лютага 1943 года гітлераўцамі загубленыя 68 жыхароў. Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Старакапыльскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 30 двароў, каля 180 жыхароў 1971 год — 199 двароў, 632 жыхары 1997 год — 212 двароў, 591 жыхар

Вядомыя асобы Міхаіл Аляксандравіч Князюк (нар. 1940) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Генадзь Уладзіміравіч Пятровіч (нар. 1926) — беларускі спявак. Заслужаны артыст Беларусі. Мікалай Васілевіч Рамашка (1913—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капыльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна