Како́рычы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1918 годзе дзейнічала пачатковая школа. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «12 гадоў Кастрычніка», працавалі 2 кузні.

Насельніцтва 1909 год — 57 двароў, каля 370 жыхароў 1997 год — 49 двароў, 91 жыхар

Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Пашкевічаў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна