Чырво́ная Дубра́ва. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Дубро́ва, Кра́сная Дубра́ва, Чырво́ная Дубро́ва, Макра́ны, мн. (, ) (да 1964 года Макраны) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Семежаўскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Кіявіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, дзейнічала народнае вучылішча. У перыяд з 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана гітлераўцамі, якія загубілі 11 жыхароў.

Насельніцтва 1917 год — 141 двор, 805 жыхароў 1997 год — 286 двароў, 608 жыхароў

Славутасці Руіны малочнага завода (XIX ст.). Крыпта капліцы-пахавальні (XIX ст.). Царква Св. Георгія (1866).

Страчаная спадчына

Сядзіба Вайніловічаў «Макраны» (1-я чвэрць XIX ст.).

Вядомыя асобы Іван Дзмітрыевіч Ралько (1929—1979) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт. Мікалай Сямёнавіч Васілеўскі (1928—1989) — беларускі мовазнавец. Нарадзіўся ў в. Макраны, якая ў 1961 злілася з в. Чырвоная Дуброва.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Семежаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі