Вяле́шына 1. Сустракаецца таксама варыянт Пе́ршае Вяле́шына, Вяле́шына Пе́ршае, Вялі́кае Вяле́шына, Па́нскае Вяле́шына (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета. У вёсцы створаны музей Генадзя Галубовіча.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1912 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У 1929 годзе вёска ўваходзіла ў калгас «Вызваленне», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын і кузня. Да 2016 года вёска ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсаветаРЕШЕНИЕ МИНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области.
Насельніцтва 1886 год — 44 двары, 254 жыхары 1909 год — 78 двароў, 990 жыхароў 1997 год — 55 двароў, 130 жыхароў
Вядомыя ураджэнцы і жыхары Генадзь Міхайлавіч Галубовіч (1934—1992) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар. Надзея Высоцкая — беларускі гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, даследчык і знаўца старажытнабеларускага жывапісу XII—XVIII стагоддзяў. Жонка Генадзя Галубовіча.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна