Крыні́ца (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Баявік», працавала кузня. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 34 двары, 200 жыхароў 1997 год — 35 двароў, 75 жыхароў

Вядомыя асобы Сяргей Валянцінавіч Дубовік (нар. 1952) — беларускі журналіст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2006).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабада-Кучынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна