Пясо́чнае (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Капыль, за 93 км ад Мінска, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы. Недалёка ад аграгарадка Пясочнае рэкі Уса (правы прыток) і Лоша (левы прыток) зліваюцца, утвараючы раку Нёман.
Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя як мястэчка ў Капыльскім княстве Вялікага Княства Літоўскага. Было ва ўласнасці Алелькавічаў, з XVII стагоддзя — Радзівілаў. З 1791 года Пясочнае ў Случарэцкім павеце Новагародскага ваяводства, з 1793 года ў Расійскай імперыі, у Магільнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета. У 1924—1963 гадах цэнтр Пясочанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. Да 30 сакавіка 2016 года Пясочнае ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва 2001 год — 620 жыхароў, 269 двароў.
Вядомыя асобы Анатоль Астрэйка (1911—1978) — беларускі паэт. Мікалай Юліянавіч Баранаў (нар. 1914) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адам Русак (1904—1987) — беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзеяч культуры БССР. Сцяпан Андрэевіч Умрэйка (1908—1978) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі.
Славутасці
Свята-Пакроўская царква (2013)
Літаратура
Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства