Лугава́я. Сустракаецца таксама варыянт Сві́нка (, , да 1964 года Свінка) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Бальшавік», працавала кузня. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. 30 ліпеня 1964 года вёска Свінка была перайменавана ў вёску ЛугаваяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. Да 30 сакавіка 2016 года вёска ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва 1917 год — 39 двароў, 213 жыхароў 1997 год — 52 двары, 135 жыхароў
Вядомыя асобы Антон Іванавіч Гурскі (1936—2016) — беларускі фалькларыст. Мікалай Іванавіч Гурскі (1905—1972) — беларускі мовазнавец. Васіль Пятровіч Сташэўскі (1895—1937) — беларускі драматург і празаік.
Цікавыя факты У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» па Мінскай вобласці (т. 8, кн. 2) прыводзяцца звесткі, што вёска мела назву Стары Двор да 1964 года, не пацверджаныя ў іншых крыніцах.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі