Карзуны́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У чэрвені 1944 года вёска спаленая гітлераўцамі, загублены 21 жыхар.

Насельніцтва 1905 год — 5 двароў, 30 жыхароў 1917 год — 13 двароў, 32 жыхары 1941 год — 60 двароў, 279 жыхароў 1997 год — 74 двары, 154 жыхары

Вядомыя асобы Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч (1914—1993) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабада-Кучынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна