Вале́рый Пятровіч Аста́паў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (1999—2004). Генерал-маёр унутранай службы.
Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1942 года ў в. Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1961 годзе скончыў Харкаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, у 1968 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут.
У органах унутраных спраў — з 1958 года. Службу пачынаў начальнікам варты СВПЧ-2 па ахове Фрунзенскага раёна г. Мінска. Затым кіраваў СВПЧ Ленінскага і Савецкага раёнаў г. Мінска. Працаваў намеснікам начальніка УПА і начальнікам АПА УУС Мінскага аблвыканкама, начальнікам Упраўлення пажарнай аховы МУС БССР, начальнікам Галоўнага ўпраўлення пажарнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння міністрам па надзвычайных сітуацыях узначальваў Галоўнае ўпраўленне ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 1999 года прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1999/01/20 № 43 «Аб прызначэнні В. П. Астапова Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
29 снежня 2004 года вызвалены ад пасады Міністра па надзвычайных сітуацыях у сувязі са звальненнем у запасУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2004 № 624 «Аб вызваленні В. П. Астапава ад пасады Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
Бібліяграфія Астапов В. П. На перепутье дня и ночи: Стихи / Валерий Астапов. — Мн.: ПЧУП «Светоч», 2001. — 127 с.
Спасылкі Біяграфія на старонцы Прэс-Дасье
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)