Мікала́й Васі́левіч А́збукінт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (, Бабруйск — , ?) — беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Блізкі сябар Аркадзя СмолічаАзбукин Николай Васильевич .
Біяграфія Паходзіў з сям’і спадчынных дваран. Скончыў бабруйскую гімназію. У 1912—1917 гадах вучыўся ў Імператарскім Санкт-Пецярбургскім (Петраградскім) універсітэце на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта па спецыяльнасці «геаграфія». Пасля атрымання дыплома выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі (да 1921). Восенню 1920 года стаў загадчыкам бабруйскай школы імя Янкі Купалы.
Член камітэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску, далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. У 1919 годзе быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі.
У пачатку 1921 года разам з сям’ёй пераехаў у Менск, дзе амаль адразу быў арыштаваны савецкімі ўладамі па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі беларускіх эсэраў. Пасля нядоўгага зняволення, атрымаў пасаду сакратара прыродазнаўчай секціі пры Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. З 11 лютага 1922 года — навуковы супрацоўнік Інстытута беларускай культуры. Вынікам працы Мікалая Азбукіна была публікацыя 3-га выпуску выдання «Беларуская навуковая тэрміналогія» пад назвай «Географічныя і космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел» (1923)Касмаграфічны раздзел быў састаўлены Л. Л. Більдзюкевічам.
З 1929 года на кафедры геаграфіі АН БССР. У кнізе «Географія Эўропы» трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну.
Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса «Наш край». У пачатку 1928 года ў БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб’ядноўвалі 10 510 чалавек. Імклівае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасці, выклікала занепакоенасць камуністычных улад, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. Мікалай Азбукін быў арыштаваны 21 ліпеня 1930 года па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсць звесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937(?). Загінуў у 1943 годзе ў зняволенні. Паводле сведчання Юліі Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсці мяжу на поўдні СССР. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 года Вярхоўным судом БССР.
Сям’я Сястра Кацярына Васільеўна Азбукіна, выкладчыца жаночай гімназіі ў Бабруйску, а потым актрыса і танцорка, стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча УладамірскагаО бабушке .
Творы
Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню геаграфіі Беларусі і іншых краін. Географія Эўропы. М.; Л., 1924 (у сааўтарстве з А. Смолічам); Азбукін М. В. Нашы мястэчкі (Матэрыялы да геаграфічнага слоўніка) // Наш край. 1925. № 2-3. Мястэчка Шацак // Наш край. 1927, № 1. Азбукін М. В., Смоліч А. А. Географія па-заэўрапейскіх краёў. — Менск, 1925 (у суаўтарстве з А. Смолічам) Азбукин Н. В. Населенные местности Западной Белоруссии // Западная Белоруссия. Сб. статей. Мн., 1927. — С. 172—194. Азбукін М. В. Школьная карта Беларусі. — Менск, 1925 (разам з А. Смолічам) Азбукін М. Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР / Матар’ялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі / Пад рэд. А. Смоліча. Т. 1. Мн., 1928.
Літаратура
— С. 68 — С. 43
Спасылкі АЗБУКІН Мікалай Васільевіч //
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйску Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР