Ё́зеф Га́бчык (, , Полуўссе, Славакія — , , Чэхія) — ротмістр чэхаславацкай арміі, удзельнік аперацыі «Антрапоід», накіраванай на ліквідацыю пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха, нацыянальны герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Біяграфія Нарадзіўся ў славацкай частцы Аўстра-Венгерскай імперыі, якая ўвайшла ва ўтвораную ў 1918 годзе Чэхаславакію. У 1920-х гадах спачатку ў Косцельцах-над-Влтавай навучаўся на каваля, потым вучыўся на гадзіншчыка. У 1927 наведваў гандлёвае вучылішча ў найбліжэйшым горадзе Ковараў.

Да 1939 года працаваў рабочым на хімічным заводзе ў Жыліне. 4 чэрвеня 1939 нелегальна перайшоў мяжу з Польшчай, а затым пераехаў у Францыю, дзе ўступіў у Замежны легіён. У ліпені быў пасланы ваяваць у Францыю, пасля паражэння эвакуіраваўся ў Вялікабрытанію, дзе ўступіў у Чэхаславацкія ваенныя сілы за мяжой, арганізаваныя прэзідэнтам у выгнанні Эдвардам Бенешам. У замку Колмандэлей у графстве Чэшыр прайшоў дэсантную падрыхтоўку.

Разам з Янам Кубішам, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ў Польшчы, падаў заяўку ў брытанскае Упраўленне спецыяльных аперацый. Абодвух адабралі для правядзення аперацыі «Антрапоід», падрыхтаванай 2-м аддзелам чэхаславацкай разведкі пад агульным кіраваннем Францішка Моравіца. Тым самым яны павінны былі заклікаць чэхаў да непадпарадкавання нацыстам. У ноч з 28 на 29 снежня 1941 абодва яны былі дэсантаваны над Чэхіяй. Спачатку яны правялі акцыю сабатажу ў Пльзені, а затым у 27 мая 1942 здзейснілі замах на Райнгарда Гайдрыха, які памёр ад ран 4 чэрвеня.

Пасля замаху разам з іншымі ўдзельнікамі Супраціўлення Габчык схаваўся ў крыпце праваслаўнай царквы Св. Кірыла і Мяфодзія ў Празе, пакуль яны не былі выдадзены здраднікам Каралам Чурдам. 18 чэрвеня немцы акружылі царкву і пачалі штурм, абаронцы мужна і адчайна абараняліся на працягу некалькіх гадзін. 7 патрыётаў-чэхаславакаў — Ёзеф Габчык, Яраслаў Шварц, Ян Грубы, Ёзеф Валчык, Адальф Опалка, Ёзеф Бублік, Ян Кубіш — трымаліся супраць некалькіх сотняў эсэсаўцаў, гестапа і паліцыі. Калі становішча стала безнадзейным (немцы сталі затапляць склеп царквы, а боепрыпасы сканчаліся), усе абаронцы царквы, акрамя цяжкапараненага Кубіша, скончылі жыццё самагубствам. Кубіш памёр пазней ад ран.

Памяць Пасля вайны яны сталі нацыянальнымі героямі Чэхаславакіі. Імем Габчыка названы адзін з раёнаў у паўднёвай Славакіі, яго імя носіць вуліца ў Браціславе і вуліца недалёка ад месца замаху.

thumb|left|200px|Зрашэчанае кулямі акно царквы Кірыла і Мяфодзія ў Празе, дзе загінулі Ёзеф Габчык і яго таварышы thumb|left|200px|Помнік сямі героям у крыпце царквы з эпітафіяй: «Засталіся вернымі».

Літаратура

REICHL, Martin. Cesty osudu. Cheb : Svět křídel, 2004. ISBN 80-86808-04-1. ČERNÝ, Karel. Muži z londýnského vydání. [s.l.] : Nakladatelství Průžová Jitka, 2007. ISBN 9788023988598. VARSÍK, Milan. Kto ste, Jozef Gabčík?. Bratislava : Mladé letá, 1973.

Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Чэхаславакіі Катэгорыя:Постаці Славакіі Катэгорыя:Узнагароджаныя чэхаславацкім ваенным памятным медалём Катэгорыя:Агенты Упраўлення спецыяльных аперацый Катэгорыя:Памерлі ад ран