Запу́ткі (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1713 годзе, 17 гаспадарак, 8 валок зямлі. З 1772 года ў закладзе ў пана Салагуба, у 1775 годзе 10 двароў. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошанаяНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года..

У пачатку ХХ стагоддзя 34 двары, 225 жыхароў. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складзе Чарэйскага, Халопеніцкага, Крупскага раёнаў. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоны май», пасля вайны ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». У 1941 годзе ў вёсцы 40 двароў, 158 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 чалавек. На 1 студзеня 1998 года 30 гаспадарак, 55 жыхароў. Крама.

Славутасці

Каменныя крыжы на могілках.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна