Худаўцы́ (, ) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 7 км у напрамку на поўнач ад горада Крупкі, за 124 км ад Мінска, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі ().
Гісторыя
31 кастрычніка 1904 года ў сяле адбылося адкрыццё і асвячэнне новай царкоўна-прыходскай аднакласнай школы. Лес на Худавецкую школу адпушчаны на выгодных умовах з вяліка-княжацкіх маёнткаўПамятная книжка Могилевской губернии на 1905 год .
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Шэйкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Насельніцтва 2003 год — 421 жыхар у 157 дварах.
Памятныя і гістарычныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Раства-Багародзіцкая царква (2-я палова XIX ст.)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна