Сасно́вы Бор (, ) — пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад горада Маладзечна, 74 км ад Мінска. 219 гаспадарак, 615 жыхароў (2012).
Пасёлак узнік у 1970-я гады, 12 лістапада 1974 года атрымаў назву Сасновы БорУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 12 лістапада 1974 г. № 587-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Мясоцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 32 (1442)..
У 2002 годзе 175 двароў, 616 жыхароў; Маладзечанская зверагаспадарка, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, дзіцячы сад, магазін.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мясоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна