Пу́тнікі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 42 км ад Мінска, 4,5 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, на р. Чарняўка (прыток р. Рыбчанка).

Гісторыя Паводле архіўных дакументаў, у 1595 г. сяло ў складзе маёнтка Дзякшняны ў Менскіх павеце і ваяводстве ВКЛ, 45 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць князя Фёдара Друцкага-Горскага. У 1770 г. 43 двары, 131 жыхар мужчынскага полу, царква, млын, карчма, уласнасць Свентаржэцкага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Валадзьковічаў. У 1857 г. 94 сялянскія душы. У 1870 г. вёска — цэнтр Путнікаўскай сельскай грамады, у склад якой уваходзіла 10 вёсак. У вёсцы меліся капліца, хлебазапасны магазін. У 1897 г. 53 двары, 344 жыхары, капліца, хлебазапасны магазін, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1904 г. вёска, 371 жыхар, якія мелі 478 дзесяцін зямлі, у 1909 годзе 29 двароў, 404 жыхары.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Радашковіцкай гміны Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, 66 двароў, 375 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. Загінула 14 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, з 31 сакавіка 1976 года ў Радашковіцкім сельсавеце. У 1969 годзе 411 жыхароў.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна