Мар’я́ліва (, ), таксама Мар’явіль — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт вядомы прынамсі з сярэдзіны XIX стагоддзя як фальварак Мар’явіль, належаў да маёнтка Гарадок уласнасці графаў Тышкевічаў, уваходзіў у склад Мінскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета.

У 1870 гады надалей уласнасць Тышкевічаў, было 6 жыхароў. Даведнік «Гарады і вёскі Беларусі» памылкова прыпісвае гэтаму фальварку гісторыю фальварка Мар’янава Шэмбеляў у Сеніцкай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

За савецкім часам населенаму пункту нададзены статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. За часамі акупацыі было спалена 2 дамы.

З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі. У 2000-я гады забудоўваецца як катэджны пасёлак.

Насельніцтва

1870-я гады — 6 жыхароў 1908 год — 1 двор, 7 жыхароў 1917 год — 1 двор, 51 жыхар (17 беларусаў і 34 палякі) 1999 год — 87 жыхароў 2009 год — 340 жыхароў 2019 год — 622 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі